Выставка Ретро-Мотоциклов
ВЫСТАВА Рэтра-Матацыклаў
“Матацыкл на вуліцах Мінска. Гісторыя пра людзей і для людзей”
Матацыкл для нашых бацькоў і дзядоў быў не толькі асноўным транспартным сродкам, матацыкл быў для іх вялізарнай часткай жыцця. Пра матацыкл марылі, яго даглядалі, на ім ездзілі на “танцы”, на ім спаборнічалі адзін з адным, ды і ці мала яшчэ чаго… Пачыналі звычайна з ровара, пасля часам быў мапед і, як вяршыня мары - матацыкл.
Творческие встречи и Дни мотоциклов на Выставке
Конкурс детского рисунка “Ретро-Мотоцикл”
Книга отзывов Выставки
Персоналии
Фотогалерея
Выставка ретромотоциклов - 3D-эксурсия (автор Дмитрий Ласько)
Для просмотра панорамы во весь экран кликните дважды по ней левой кнопкой мышки после полной загрузки.
Матацыкл для нашых бацькоў і дзядоў быў не толькі асноўным транспартным сродкам, матацыкл быў для іх вялізарнай часткай жыцця. Пра матацыкл марылі, яго даглядалі, на ім ездзілі на “танцы”, на ім спаборнічалі адзін з адным, ды і ці мала яшчэ чаго… Пачыналі звычайна з ровара, пасля часам быў мапед і, як вяршыня мары, - матацыкл.
На свеце есць незвычайныя людзі, якія з павагай адносяцца да рэтра-матацыкла. Гэта аматары-калекцыянеры і рэстаўратары. І, менавіта, іх экзэмпляры ў рэстаўраваным і, што немалаважна, у захаваным стане прадстаўлены на выставе.
Шчырае дзякуй ім за гэта!
Чаму гэта выстава яшчэ і “пра людзей”? – а таму, што на выставе арганізаваны сустрэчы з аматарамі-калекцыянерамі, рэстаўратарамі, якія падзялiлi сваім вопытам, расказалi пра свае матацыклы. Падрабязнасці – тут
Асаблівасцю выставы было тое, што наведвальнікі змаглi не толькі ўбачыць матацыклы і аксэсуары, але і ў поўным сэнсе слова дакрануцца да іх: арганізавана адмысловая фотазона, дзе можна сфатаграфафацца на матацыкле.
На Выставе былi прадстаўлены матацыклы і мапеды не толькі массавай вытворчасці, але і рэдкія, а, часам, і ўнікальныя экземпляры для Беларусі!
Таксама для дзяцей да 16 год быў арганізаваны конкурс малюнка “Рэтра-Матацыкл” . Звяртаем увагу, што на конкурс маглi быць прадстаўлены работы як папярэдне падрыхтаваныя, так і намаляваныя на месцы.
Выстава стала цікайвай тым людзям, чыя маладосць прайшла з матацыклам і на матацыкле, і тым, хто памятае дзядулін альбо бацькоўскі матацыкл, і тым – самым юным, хто бычыў іх (матацыклы) магчыма толькі на фатаздымку.
Таму і дэвіз выставы:
Успомні! Даведайся! Дакраніся!
Праграма выставы:
- Матацыкл часоў 2-ой сусветнай вайны (да 70-годдзя Перамогі)
- Пасляваенныя матацыклы (50-80гг. XX ст.)
- Матацыклы айчынныя (ММВЗ)
- Госці – італьянскія матацыклы
- Сустрэчы з калекцыянерамі-рэстаўратарамі (упершыню)
- Адмысловая Фотазона
- Конкурс дзіцячага малюнка “Рэтра-Матацыкл”
Усiх, хто ня змог пабываць на выставе - сардэчна запрашаем пазнаёмiцца з выставай, дзякуючы сабранай iнфармацыi на нашым сайце ў раздзеле меню Выставка Ретро-Мотоциклов.
Пачатак выставы з 22 красавіка
Апошнi дзень выставы 17 мая
Выстава працавала кожны дзень без выхадных з 11:00 да 21:00
ГЦ “Скала”, вул. П. Глебкі 5, 2 паверх.
ст.м. Спартыўная