Новости : Упершыню, больш чым за 20 апошніх год у Мінску адбудзецца выстава рэтра-матацыклаў.

Вернуться к списку новостей

ВЫСТАВА

                                                                     Матацыкл на вуліцах МінскаГісторыя пра людзей і для людзей”

   Матацыкл для нашых бацькоў і дзядоў быў не толькі асноўным транспартным сродкам, матацыкл быў для іх вялізарнай часткай жыцця. Пра матацыкл марылі, яго даглядалі, на ім ездзілі на “танцы”, на ім спаборнічалі адзін з адным, ды і ці мала яшчэ чаго… Пачыналі звычайна з ровара, пасля часам быў мапед і, як вяршыня мары, - матацыкл.

На свеце есць незвычайныя людзі, якія з павагай адносяцца да рэтра-матацыкла. Гэта аматары-калекцыянеры і рэстаўратары. І, менавіта, іх экземпляры ў рэстаўраваным і, што немалаважна, у захаваным стане будуць прадстаўлены на выставе.

Шчырае дзякуй ім за гэта!

Чаму гэта выстава яшчэ і “пра людзей”? – а таму што некалькі разоў на месяц на выставе будуць арганізаваны сустрэчы з аматарамі-калекцыянерамі, рэстаўратарамі, якія падзеляцца сваім вопытам, раскажуць пра свае матацыклы. Падрабязнасці – на retromoto.by

Асаблівасцю выставы будзе тое, што наведвальнікі змогуць не толькі убачыць матацыклы і аксэсуары, але і ў поўным сэнсе слова дакрануцца да іх: будзе арганізавана адмысловая фотазона, дзе можна сфатаграфафацца на матацыкле.

Таксама для дзяцей да 16 год будзе арганізаваны конкурс малюнка “Рэтра-Матацыкл” . Звяртаем увагу, што на конкурс могуць быць прадстаўлены работы як папярэдне падрыхтаваныя, так і намаляваныя на месцы.
Спадзяемся, што выстава стане цікайвай і тым, чыя маладосць прайшла з матацыклам і на матацыкле, і тым, хто памятае дзядулін або бацькоўскі матацыкл, і тым – самым юным, хто бычыў іх(матацыклы) магчыма толькі на фатаздымку.

Таму і дэвіз выставы:
Успомні!  Даведайся! Дакраніся!
                                                                                  Праграма выставы:

  • Матацыкл часоў 2-ой сусветнай вайны. (да 70-годдзя Перамогі)
  • Пасляваенныя матацыклы. (50-80гг. XX ст.)
  • Матацыклы айчынныя (ММВЗ)
  • Госці – італьянскія матацыклы
  • Сустрэчы з калекцыянерамі-рэстаўратарамі (упершыню)
  • Адмысловая Фотазона
  • Конкурс дзіцячага малюнка “Рэтра-Матацыкл”

Сардэчна запрашаем на выставу, на якой будуць прадстаўлены матацыклы і мапеды не толькі массавай вытворчасці, але і рэдкія, а, часам, і ўнікальныя экземпляры для Беларусі!

Пачатак выставы з 22 красавіка
Апошнi дзень выставы 17 мая
Выстава працуе кожны дзень без выхадных з 11:00 да 21:00                                                             
ГЦ “Скала”, вул. П. Глебкі 5, 2 паверх.                                       
ст.м. Спартыўная                                                                   
                                                                                                       

Iнфармацыйныя партнёры выставы:

   

                                                          

 

18.04.2015