Новости : “ДЗЕНЬ МАТАЦЫКЛА JAWA (ЯВА)”

Вернуться к списку новостей

6 мая (серада) –

“ДЗЕНЬ МАТАЦЫКЛА JAWA (ЯВА)

Матацыкл ЯВА. У свой час Мара ўсіх падлеткаў. І вельмі часта – недасяжная мара. І ужо трошкі прызабытая.

Але ёсць людзі, каторыя любоў да матацыклаў маркі Ява збераглі да сённяшняга дня. І не толькі... А збераглі і аднавілі цудоўныя матацыклы Ява.

У 18.30 апантаныя людзі – Віталь Гапановіч, Сяргей Дзяміцкі, Уладзімір Якусевіч і Аляксандр Бароўскі, сапраўдныя калекцыянеры і рэстаўратары, а галоўнае - “явісты” – з задавальненнем раскажуць пра гісторыю маркі “Ява”, пра тэхнічныя характарыстыкі і асаблівасці рэстаўрацыі, пра ўласны досьвед.

Без сумневу ўсім прысутным будзе цікава паглядзець дакументальны фільм пра “Злет сяброў Явы” (Слет Друзей Явы), і магчыма ўпершыню даведацца пра цікавую старонку матагісторыі чэшскага брэнда. І, што цікава, апошні  гістарычны, 16-ты злет адбыўся у Мінску у 1989 годзе. І таксама у Мінску, у 2013 годзе, гэта традыцыя была адноўлена падчас правядзення рэтра-мата фестываля “Кола Часу”.

Асаблівасцю імпрэзы “Дзень матацыкла Ява”  стане анлайн-размова з аматарам Явы з Латвіі – прэзідэнтам клуба  ”RETRO JAWA klubs” Георгіем Трыфанавым; і аматарам Явы з радзімы матацыкла - з Чэхіі – мататурыстам і уладальнікам больш 100 экземпляраў ретраматацыклаў маркі “JAWA” Войцехам Гласным.

                 Праграма:

  • цэлы дзень – у фокусе “JAWA”

А ў 18.30 імпрэза:

  • Аматары Явы – Віталь Гапановіч, Сяргей Дзяміцкі, Уладзімір Якусевіч і Аляксандр Бароўскі раскажуць пра гісторыю і тэх. асаблівасці.
  • Анлайн-размова з аматарамі Явы з-за мяжы: Георгіем Трыфанавым (LV), Войцехам Гласным (CZ).
  • Прагляд дакументальнага фільма “Злет сяброў Явы” (Слет Друзей Явы)

Пачатак прэзентацыі – 18:30

6 мая (серада)

Выстава працуе з 11.00 да 21.00 штодзённа, без выхадных.

ГЦ “Скала”, вул. П. Глебкі 5, 2 паверх. ст.м. Спартыўная

Кошт: 
60 000 дарослыя;
50 000 студэнты і песіянеры;
40 000 дзеці ад 6 да 16; 
Дзеці да 6-ці год – уваход вольны

Кошт для арганізованных груп ад 8 чалавек:

50 000 дарослыя; 40 000 студэнты і песіянеры; 30 000 дзеці ад 6 да 16

Для групп ад 5-ці чалавек – бясплатныя экскурсіі. Запiс па тэлефону 8044 710-96-00

 

05.05.2015