Новости : 29 красавіка (серада) – “ДЗЕНЬ МАТАЦЫКЛА НЁМАН”

Вернуться к списку новостей

29 красавіка (серада) –

“ДЗЕНЬ МАТАЦЫКЛА НЁМАН” на Выставе рэтраматацыклаў

Упершыню ў гісторыі Беларусі–прэзентацыя малавядомай старонкі матацыклетнай і роварнай*(веласіпеднай) гісторыі –матацыклетнага і роварнага завода “Нёман” з Гродна.
 

Толькі 2 экземпляры (адзін – матацыкл, адзін ровар), пакуль што, вядомы ў Беларусі. І абодва (!) – прадстаўлены на выставе.

Пад час прэзентацыі:

        Цэлы день – у фокусе «Нёман»

А ў 18.00:

  • гісторык Ігар Мельнікаў падрабязна раскажа пра гісторыю матацыклетнага прадпрыемста з Гродна, з дэманстрацыяй фатаздымкаў таго часу.
  • удзельнікі прэзентацыі змогуць задаць пытанні  калекцыянерам двухколавай тэхнікі  маркі Niemen – Васілю Цярэшку і Александру Загорскаму.
  • стварыць настрой на прэзентацыі дапаможа – калектыў танцавальнай школы “Арэлі” – танцамі 30х гадоў.

Пачатак прэзентацыі - 18.00   (29 красавіка)

Нагадваем што выстава працуе з 11.00 да 21.00 штодзённа, без выхадных. ГЦ “Скала”, вул. П. Глебкі 5, 2 паверх .ст.м. Спартыўная. Бясплатны паркiнг,  

Кошт:    60 000 дарослыя. 50 000 студэнты і песіянеры. 40 000 дзеці ад 6 да 16,  Дзеці да 6-ці год – уваход вольны

Падрабязнасці на RETROMOTO.by і AFISHA.TUT.by

*   Слова “Ровар” (веласіпед) у беларускай мове паходзіць ад назвы брытанскай фірмы 
«Rover», якая вырабляла ровары (веласіпеды). Прыкладна як назва капіравальнага аппарата –ксеракс”– ад назвы фірмы-вытворцы “Xerox”.

28.04.2015